Мінкультуры абвясціла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах

Міністэрства культуры Беларусі аб’явіла конкурс эскізных праектаў мэмарыялу ў Курапатах. Нагадаем, у гэтым ўрочышчы адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, але цяпер улады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял.

— Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышчы «Курапаты» як агульнанацыянальнага месца памяці і прымірэння. Кампазіцыйнае і пластычнае выкананне памятнага знака (мемарыяла) павінна быць вытрымана ў лепшых традыцыях класічнага і нацыянальнага манументальнага мастацтва, адлюстроўваць галоўную ідэю твора — увекавечанне памяці ўсіх бязвінна загінулых ахвяраў XX стагоддзя ў гісторыі Беларусі, — паведамляе Мінкульт.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе будуць прымаць да 26 красавіка 2017 г. па адрасе: г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, каб. 308, кантактны тэлефон +375 17 203 91 31.

Нагадаем, Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч лічыць, што «Курапаты павінны стаць нацыянальным Мемарыяльным комплексам». Магчыма, у выглядзе мемарыяла ва ўрочышчы будзе пабудавана капліца — месца малітвы.

Дарэчы, нядаўна ў Хатыні ўпершыню за час існавання мемарыяла ўсталявалі крыж.

katolik-gomel.by

для друку для друку