Мінкульт Беларусі пачаў збор грошай на аднаўленне касцёла ў Мсціславе

Міністэрства культуры адкрыла дабрачынны рахунак на аднаўленне былога каталіцкага храма ў Мсціславе. У Мінкульце занепакоеныя станам унікальнага аб’екта спадчыны — касцёла, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці нацыянальнага значэння «Былы калегіюм езуітаў» у Мсціславе. Так міністэрства адрэагавала на тое, што ў канцы снежня 2017 года развалілася частка сцяны касцёла.

— Будынак касцёла з’яўляецца ўпрыгожваннем Мсціслава. Аднак на працягу доўгага часу касцёл не выкарыстоўваўся. У цяперашні час будынак знаходзіцца ў нездавальняючым, аварыйным стане. Для прыняцця ў самыя кароткія тэрміны неадкладных мер і правядзення супрацьаварыйных работ на аб’екце, а таксама ў сувязі з адсутнасцю неабходнага аб’ёму фінансавых сродкаў арганізаваны збор ахвяраванняў, — паведамілі 4 студзеня ў Мінкульце.

Фінансавы ўдзел у захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсіх зацікаўленых грамадзян дазволіць забяспечыць устойлівасць канструкцый касцёла на перыяд да распрацоўкі праектнай дакументацыі па рэстаўрацыі касцёла.

Езуіцкі касцёл быў закладзены ў Мсціславе ў 1637 годзе ў стылі віленскага барока. Яго будаўніцтва было завершана да канца стагоддзя. У 1747-1750 гадах касцёл быў рэканструяваны.

Реквизиты благотворительного счета: BY73 BAPB 31352908100160000000, в РКЦ № 19 в г.Мстиславль филиала ОАО «Белагропромбанк – Могилевское областное управление» Код BAPВBY27458, УНП 790613221 (Пожертвование на восстановление бывшего костела в Мстиславле).

katolik.life

для друку для друку