Міністранты са Шчучына наведалі кірху і сінагогу ў Гродне

szczuczyn_ministranty06У апошнюю суботу літургічнага года, 29 лістапада, служба алтара парафіі ў Шчучыне мела магчымасць супольнай паездкі. Яе мэтай былі не толькі інтэграцыя групы міністрантаў, але наведванне цікавых месцаў і, канешне, адпачынак.

Першым пунктам праграмы экскурсіі стала адзіная ў Беларусі кірха ў Гродне, збудаваная лютэранамі. Пастар Уладзімір, які служыць у гэтай святыні, падрабязна і вельмі цікава распавёў міністрантам аб яе гісторыі і лютэранскіх традыцыях.

Потым міністранты наведалі адну з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе сінагог. Там для хлопцаў была магчымасць даведацца аб гісторыі яўрэйскага народа на тэрыторыі Беларусі.

Заканчэннем супольнай паездкі для міністрантаў стаў адпачынак у аквапарку.

А. Віталій Слука SP, тэкст
Сяргей Хілмановіч, фота

для друку для друку