Мініпілігрымка, чуванне моладзі і сплаў на байдарках: Будслаў запрашае на сустрэчу юнакоў 16+ і моладзь

З 6 па 8 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць дні засяроджання для хлопцаў ад 16 гадоў з мініпілігрымкай, чуваннем моладзі і сплавам на байдарках па рацэ Сэрвач.

Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы ад 16 гадоў (непаўналетнія павінны мець пісьмовы дазвол бацькоў) і маладыя святары, на чуванне моладзі — усе жадаючыя.

З сабой неабходна мець: Святое Пісанне, спальнік, дыванок, сродкі асабістай гігіены.

Праграма дзён засяроджання (для хлопцаў ад 16 гадоў і маладых святароў):

6 мая

  • 10.30 — збор каля вакзала на станцыі Будслаў, пешая вандроўка да капліцы ў в. Грыбкі
  • 13.00 — св. Імша ў в. Грыбкі
  • 14.00 — абед-пікнік каля капліцы, пешая пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай
  • 19.00 — Маёвае набажэнства, вячэра, вогнішча

7 мая

  • 8.00 — св. Імша
  • 9.00 — снеданне
  • 9.30 — падрыхтоўка да сплаву на байдарках
  • 10.00 — сплаў па р. Сэрвач з перапынкам на абед
  • 18.00 — вячэра (для тых, хто застаецца на чуванне)

Чуванне моладзі (для ўсіх жадаючых):

7 мая

  • 18.00 — вячэра, экскурсія, забаўляльная праграма
  • 22.00 — канферэнцыя
  • 23.00 — споведзь

8 мая

  • 0.00 — св. Імша
  • 1.00 — перапынак на каву
  • 2.00 — адарацыя
  • 3.00 — святы Ружанец
  • 4.00 — яшчэ кава
  • 4.30 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

На працягу ўсяго часу — магчымасць асабістай размовы са святарамі.

Жадаючыя могуць застацца ў Будславе да канца «вялікіх выходных», каб дапамагчы ў працах па добраўпарадкаванні будслаўскай святыні.

Запіс для ўдзелу ў днях засяроджання да 27 красавіка па тэлефонах:

+375 29 365 83 01 — кс. Дзмітрый Дубовік

+375 29 622 23 10 або +375 33 662 23 10 — кс. Уладзімір Русак

Расклад цягнікоў у Будслаў:

6 мая

з Глыбокага: 3.53 (цягнік Глыбокае–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 5.26)

з Маладзечна: 8.56 (цягнік Маладзечна–Полацк, прыбыццё ў Будслаў — 10.24)

7 мая

з Маладзечна: 8.56 (цягнік Маладзечна–Полацк, прыбыццё ў Будслаў — 10.24); 12.43 (цягнік Маладзечна–Крулеўшчына, прыбыццё ў Будслаў — 14.04); 20.14 (цягнік Маладзечна–Глыбокае, прыбыццё ў Будслаў — 21.37)

з Крулеўшчыны: 15.10 (цягнік Крулеўшчына–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 15.53)

з Полацка: 15.27 (цягнік Полацк–Маладзечна, прыбыццё ў Будслаў — 18.04)

Ёсць магчымасць прывезці са станцыі тых, хто прыбывае цягнікамі. Загадзя звяртацца па тэл.: +375 29 365 83 01 — кс. Дзмітрый Дубовік

Catholic.by

для друку для друку