Міласэрнасць не ідзе на каранцін

«Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне» (Мацвея 25:40).

Словы з Евангелля вельмі добра акрэсліваюць рэалізацыю нашага хрысціянскага і проста чалавечага паклікання на гэтай зямлі. Асабліва актуальна гэта сёння, падчас пандэміі, якой церпяць як хворыя, так і  медыкі, якія мусяць працаваць у некалькі разоў больш, чым звычайна, каб уратаваць жыццё пацярпеўшым ад каронавіруса.

Многія з нас ужо рознымі спосабамі імкнуцца дапамагчы ў барацьбе з Covid-19. Аднак практыка жыцця паказвае, што найбольш эффектыўным вынікам у любой справе з’яўляецца арганізацыя сумеснага асягнення мэты. Таму Каталіцкі Касцёл, выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці, спрычыняецца да сбору сродкаў, каб дапамагчы тым, хто стаіць на першай лініі абароны – нашым медыкам, а Caritas Беларусь адкрыў спецыяльны рахунак і доступ праз АРІП да складання ахвяраванняў.

Вы, дарагія “самарыцяне”, ўжо пералічваеце на гэты рахунак сваю фінансавую дапамогу і за гэта вам вялікая падзяка. Мы, святары, молімся не  толькі за хворых, медыкаў, але і за вас, дарагія ахвярадаўцы. На сённяшні дзень дзякючы вам мы ўжо сабралі 19 500 рублёў!

Гэты час важны для нас у выпрабаванні нашай веры і Хрыстовай салідарнасці нашых адчыненых сэрцаў. Жадаю кожнаму з вас моцнай веры і Божага благаслаўлення. Асаблівым чынам дзякую вам, шаноўныя супрацоўнікі медыцыны, за тое, што не разважаеце ў гэты момант аб уласным супакоі і камфорце, але выконываеце аддана сваё пакліканне ў ратаванні людзей ад смерці.

Бог палюбіў нас і прыкладам сваім вычыць нас любіць свайго бліжняга”.

Міларэрнасць не ідзе на каранцін! Для Caritas Беларусь апошнія тыдні гэтыя словы сталі не проста словамі. Супрацоўнікі і валанцёры ў цяперашняй складанай сітуацыі яшчэ больш апякуюцца над тымі, каму патрэбна наша дапамога.

Caritas Пінск пачынае падрыхтоўку да праекта «Падтрымка ў крызіснай сітуацыі» — гэта дапамога ў выглядзе прадуктовых набораў, вітамінаў, медыкаментаў і сродкаў асабістай гігіены. 200 набораў прадуктаў харчавання ў бліжэйшы час будуць перададзеныя малазабяспечаным людзям, пенсіянерам, інвалідам, шматдзетным сем’ям, а таксама тым, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі.  Таксама за сабраныя ахвяраванні супрацоўнікі і валанцёры Caritas Пінск пачалі шыць шматразовыя маскі, якія плануюцца перадаць на патрэбы пажылых людзей, медыцынскіх установаў і валанцёраў.

У Caritas Гродна працягвае працаваць праект «Кухня для бедных», дзе сацыяльна неабароненыя групы грамадзян могуць атрымаць гарачую ежу, а ў прекце «Мабільная дапамога»патрабуючыя праз сацыяльны пункт могуць атрымаць гуманітарную дапамогу. Наладжаны пашыў масак для забеспячэння імі супрацоўнікаў і валанцёраў арганізацыі.

Caritas Віцебск таксама працягвае клапаціцца пра патрабуючых наборамі прадуктаў харчавання. Для інвалідаў, якія знаходзіцца на самаізаляцыі, прадукты дастаўляюць на дом.

Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кожны дзень падтрымлівае тых, хто знаходзіцца на першай лініі ў барацьбе з COVID-19. На сённяшні дзень восемь валанцёраў Caritas і супольнасць сясцер Дамініканак з Мінску займаюцца пашывам масак. Дапамагаюць  ім у гэтым супрацоўнікі Дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра Caritas, у якім жывуць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі. Маскі, медыцынскія халаты, бахілы, папяровыя ручнікі, памперсы, пракладкі, медыцынскія шматразовыя маскі, супрацьэпідэмічныя касцюмы і ахоўныя шчыткі  — усё гэта Caritas Мінск пастаўляе ў бальніцы і паліклінікі.

Працягвае працу і дабрачынны праект «Табіта», у межах якога валанцёры апякуюцца над пажылымі людзьмі і людзьмі з інваліднасцю. Памочнікі закупляюць прадукты для сваіх падапечных, гатуюць ежу, дапамагаюць з мыццём і уборкай. Дзеці, якія лечацца ад анкалогіі і пражываюць у Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры ў в. Ляскоўка таксама атрымліваюць дадатковую дапамогу і клопат. Зараз аб’яўлены ўнутраны каранцін. У бальніцу дзетак адвозіць і прывозіць назад у цэнтр машына. Дзеці і іх блізкія забяспечаны як антысептыкамі, так і маскамі.

Таксама Карытас Мінск больш за тры гады дапамагае Дому начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства на Ваўпшасава ў Мінску: забяспечвае пастаяльцаў гарачым харчаваннем, адзеннем і абуткам.

У сувязі з пандэміяй COVID-19 пастаяльцаў, хоць і прыйшла вясна, становіцца ўсё больш. Людзі знаходзяцца ў Доме круглыя ​​суткі. На жаль, сродкаў, запланаваных на гэты перыяд, не хапае. Таму, каб была магчымасць і далей падтрымліваць людзей без пэўнага месца жыхарства, адкрыты сбор сродкаў на пляцоўцы molamola.by (https://molamola.by/cmp/hay).

Свята Божай Міласэрнасці – гэта свята, якое пажадаў усталяваць сам Хрыстус, аддаўшы сваё жыццё за нас. Праяўленне Божай Міласэрнасці стала адказам, надзеяй і падтрымкай для людзей, на якіх у ХХ стагоддзі выпала шмат бедстваў і пераследаў: генацыд розных узроўняў, дзве сусветныя вайны і таталітарныя рэжымы. Гэта свята перадае нам надзею і суцяшэнне.

 Святкаванне Божай Міласэрнасці – час праявіць клопат аб сваёй душы, час малітвы і добрых учынкаў. Таму менавіта ў ІІІ Вялікодную Нядзелю ў касцёлах быў арганізаваны збор ахвяраванняў, якія Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў на Беларусі прызначыць на мэты забеспячэння неабходнымі рэчамі найбольш патрабуючых установаў аховы здароўя нашай краіны.

Рэквізіты для ахвяраванняў COVID-19:

р/р BY03PJCB31350544160030000933 у АТТ «Пріорбанк»
Код банка PJCBBY2X  УНП 101124634
Адрас банка: г. Мінск, вул. В. Харужай, 31-А.

Ахвяраванне можна здзейсніць праз «Разлік» (АРІП): — ДабрачыннасцьГрамадскія аб’яднанні — Рэлігійныя аб’яднанні — «Карытас Беларусь»– Ахвяраванне – COVID-19.
Нумар паслугі: 4716081

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: Ганна Якімовіч +37544 736 17 22

Звязацца з Caritas па ўсёй Беларусі вы можаце па наступным чынам:

+375 (44) 736 17 22  caritasby@gmail.com – Нацыянальны Caritas.

+375 (29) 863 99 93  caritas.vitebsk.diocese@yandex.by  – Caritas Віцебск.

+375 (15) 275 34 12, +375 (15) 275 34 11 caritasgrodno@yandex.ru  – Caritas Гродна.

+375(29) 772 81 21 caritaspinsk@gmail.com   – Caritas Пінск.

+375 (29) 261 52 06, +375 (44) 708 28 40   caritas@caritas-minsk.by – Caritas Мінск.

Кс. Віталій Дабраловіч, дырэктар Caritas Беларусь

Тэкст Ганна Якімовіч/ фота Дзмітрый Мельнікаў, архіў Caritas Беларусь

для друку для друку