Месца хросту Езуса ўключылі ў спіс ЮНЕСКА

jardanАрганізацыя Абʼяднаных Нацый па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) уключыла да сусветнай спадчыны месца хросту Езуса на рацэ Іярдан, паведамляе deon.pl

Гэта цырымонія адбылася 2 лютага ў штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы з удзелам вікарыя іярданскай частцы Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма, арцыбіскупа Маруна Лаххама, а таксама прадстаўніка ўрада Іярданіі.

У сваёй прамове, Лацінскі іерарх падкрэсліў, што гэта асаблівае месца, таму што «там яшчэ гучыць голас Хрыста», і для Іярданіі гэта «прытулак міру і бяспекі для пагружанага ў агонь Блізкага Усходу». Ён адзначыў, што ўнікальнасць гэтага месца ўжо адзначана ў кнізе Евангелляў дзве тысячы гадоў таму, і пацвердзіў пастаянную трывалую пабожнасць людзей. Пра гэта сведчаць археалагічныя даследаванні, праведзеных там.

Вікарый Патрыярхату дадаў, што да гэтага асаблівага месца пілігрымавалі ўжо чатыры папы, гэта азначае, што для хрысціян яно мае сапраўды ўнікальнае значэнне. «Святой Зямлёй лічыцца ў першую чаргу Іерусалім, Бэтлеем і Назарэт, але давайце скажам гэта ўслых, што гэта таксама Іярданія», – падкрэсліў арцыбіскуп Лаххам.

для друку для друку