Мел Гібсан плануе зняць фільм аб змёртвыхпаўстанні Хрыста

uwaskrasenneАмерыканскі рэжысёр Мэл Гібсан і сцэнарыст Рэндал Уолас, якія раней разам працавалі над фільмам «Адважнае сэрца», плануюць выпусціць фільм па матывах Бібліі. Стужка будзе прысвечаная ўваскрасенню Хрыста.

Зараз ідзе праца над сцэнарам, распавёў The Hollywood Reporter Рэндал Уолас.

У 2004 годзе Мел Гібсан выпусціў фільм «Жарсці Хрыстовыя», які расказваў пра апошнія дні зямнога жыцця Хрыста і стаў самым паспяховым незалежным фільмам усіх часоў. «Я заўсёды хацеў расказаць гэтую гісторыю. «Жарсці Хрыстовыя» — гэта пачатак, і ёсць яшчэ шмат чаго расказаць», — адзначыў Уолас, які вывучаў рэлігію ва ўніверсітэце.

Паводле яго слоў, да новага фільму па біблійных матывах Мэла Гібсана падштурхнулі хрысціяне, якія лічаць «Жарсці» самым вялікім галівудскім фільмам і мяркуюць, што працяг будзе яшчэ больш вялікім.

Пакуль у фільма няма фінансавай падтрымкі, бо толькі пачалося напісанне сцэнара. Але некаторыя фінансісты ўжо выказалі сваю зацікаўленасць, адзначыў Уолас.

krynica.info

для друку для друку