Мастацкі пленэр у Друі будзе прысвечаны спадчыне Скарыны (+праграма)

З 22 па 30 ліпеня ў Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы пройдзе трэці міжнародны мастацкі пленэр. У ім прымаюць удзел 40 прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа.

Асноўная мэта пленэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва, будаўніцтва перспектываў мастоў, пошук агульнай гамы, дэталізацыя адценняў сугучча і сумоўя.

2017 год з’яўляецца асаблівым. Роўна 500 год таму беларусы атрымалі першую друкаваную кнігу. Гэта не быў пераклад філасофскіх вучэнняў Арыстоцеля, ці медычных трактатаў Ісхака ібн Хунайна. Гэта была кніга, што злучыла ў сабе і спрадвечную мудрасць, і ацаленне разам – Біблія! 

Сёлетні Друйскі мастацкі пленэр не можа не ператварыцца ў «Скарынэр», не ўзняўшы тэму важнай падзеі і гонару для нашай нацыі – перакладу Бібліі Францішкам Скарынам.

30-га ліпеня адбудзецца выстава мастацкіх прац па выніку пленэру. На вернісаж, што распачнецца а 10.00 у будынку пабернардзінскага кляштару, і будзе працягвацца адзін дзень, запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, таму ўсім яе гасцям, грамадзянам Рэспублікі Беларусь, неабходна мець пры сабе пашпарт пры ўездзе.

Праграма пленэру:
23 ліпеня (нядзеля) 
АДКРЫЦЦЁ ПЛЕНЭРУ 
10.00 святая Імша 
11.00 выступ 
“Віктар Сямашка ды Кумпанія” з праграмай у гонар Францыска Скарыны. 

25 ліпеня (аўторак) 
20.00 творчая вечарына 
Аляксей Шэін 

26 ліпеня (серада) 
20.00 творчая вечарына 
Адам Глобус 

29 ліпеня (субота) 
18.00 святая Імша 
Цэлебруе біскуп Алег Буткевіч 
Уручэнне дыпломаў удзельнікам пленэру 
19.00 выступ 
Вольга Акуліч 

30 ліпеня (нядзеля) 
ЗАКРЫЦЦЁ ПЛЕНЭРУ 
10.00 святая Імша 
11.00 выступ 
Міхаіл Рубін 
11.30 вернісаж 

catholic.by

для друку для друку