Маскоўскія католікі здзейснілі працэсію ва ўрачыстасць Цела і Крыві Хрыста

23 чэрвеня па вуліцах Масквы прайшла ўрачыстая працэсія ў гонар урачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Corpus Christi).

Свята пачалося святой Імшой у Кафедральным саборы Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў Апостальскі нунцый ў Расіі Арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ.

Па шляху працэсіі вернікі зрабілі чатыры прыпынкі для чытання Евангелля, малітваў і спеваў. Алтары падрыхтавалі прадстаўнікі каталіцкіх парафій і абшчын горада: парафія святога Рыгора Асветніка Армянскай Каталіцкай Царквы, парафія святых апосталаў Пятра і Паўла, парафія святой Вольгі, парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

У календары Каталіцкага Касцёла свята Божага Цела і Крыві Хрыста адзначаецца ў першы чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы.

У Расіі, як і ў многіх іншых краінах, дзе гэты дзень не з’яўляецца выходным, святкаванне афіцыйна пераносіцца на бліжэйшую нядзелю.

Вольга Хруль, тэкст і фота
рускатолик.рф

для друку для друку