Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца. Няхай словы Папы Францішка будуць блізкія нашаму сэрцу: “Трэба паўстаць з канапы, абуць абутак і вырушыць у дарогу разам з Езусам”. Праслаўляючы Бога праз заступніцтва бласлаўлёных пакутнікаў з Росіцы Юрыя і Антонія.
Пілігрымка распачне свой шлях 31 ліпеня. Росіцкія ўрачыстасці сёлета адбудуцца 2-3 жніўня.
Запіс па тэл: +48739232608 (Viber) — дк. Ілля Саўчанка МІС, +37544 4955054 — а. Канстанцін Гушча MIC
Росіца чакае цябе!
