Марыянін Канстанцін Гушча з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў Любліне

4 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любліне біскуп Юзаф Врубель SCJ удзяліў дыяканскае пасвячэнне брату Канстанціну Гушчу МІС з Наваполацка, паведамляе catholic.by.

Падчас урачыстай Эўхарыстыі іерарх удзяліў таксама прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Пятру Шыперскаму МІС з Польшчы.

У гаміліі біскуп параўнаў сабратоў марыянаў з Пятром з Евангелля паводле Яна, дзе Хрыстус у пытанні пра любоў да Яго заклікае наследаваць свой шлях — шлях дасканаласці. Гэты заклік, які прагучаў тройчы, быў заклікам абвяшчаць Яго Евангелле і цэлебраваць Яго Ахвяру.

Іерарх падкрэсліў таксама, што прэзбітэрскае пасвячэнне — гэта не выкананне загаду, а пастава любові, калі толькі той, хто любіць Езуса, можа адказаць на гэтае пакліканне.

для друку для друку