Марозіва для бедных: падарунак ад Папы Францішка

У сераду 5 верасня па ініцыятыве Папы Францішка ў сталовыя для бедных і цэнтры дапамогі ў Рыме і яго ваколіцы развезлі 20 тысяч порцый марозіва для іх падапечных. Ватыкан тлумачыць, што гэта падарунак ад фабрыкі, якая вырашыла раздаць сваё марозіва беднякам.

Кардынал Краеўскі, папскі размеркавальнік міласціны, асабіста прывёз у касцёльны цэнтр дапамогі «Mondo Migliore» («Лепшы свет») непадалёк Рыма спецыяльную дастаўку больш чым тысячы порцый марозіва разам з папскім блаславеннем.

У гэтым цэнтры аказваюць дапамогу мігрантам, выратаваным на Міжземным моры. Яны знаходзяцца пад апекай Канферэнцыі епіскапату Італіі.

pl.aletei.org
переклад Catholicnews.by

для друку для друку