Мар’іна Горка — Пінск. Літургічная служба алтара з пілігрымкай да Кардынала

24 і 25 жніўня літургічная служба алтара парафіі Св. Антонія з Мар’інай Горкі наведала месца пахавання кс. Кардынала Казіміра Свёнтка.

Гэта кароткае паломніцтва маладыя парафіяне Пухавіцкага раёна ахвяравалі Богу ў інтэнцыі заканчэння будовы касцёла ў Рудзенску і аб паспяховым новым навучальным годзе, які чакае іх ужо праз некалькі дзён.

У цішыні крыпты Пінскай Катэдры пілігрымы дзякавалі Богу за асобу славутага пастыра, які так шмат зрабіў для Касцёла ў Беларусі, а таксама прасілі, каб такіх  сведкаў веры, як Казімір Свёнтэк, Бог пасылаў нам як мага больш.

Пілігрымы мелі таксама магчымасць маліцца ў Пінскім Катэдральным касцёле, пазнаёміцца з семінарыяй, пагуляць у футбол на семінарыйным стадыёне  і нават  паплаваць на караблі па рацэ Піна.

Па дарозе дамоў група завітала ў Іванава – месца мучаніцкай смерці св. Андрэя Баболі. У гэтай парафіі працуе цяпер кс. Павел Кручак,  які 12 гадоў таму нёс пастырскае служэнне ў Мар’інай Горцы. Ксёндз Павел цікава рапавёў гісторыю жыцця Палескага Мучаніка.

Суботнім вечарам задаволеныя маладыя пілігрымы вярнуліся ў сваю родную парафію.

Ганна Дземенцьянава

для друку для друку