Манеты з фантана Трэві і далей будуць дапамагаць Caritas

Грошы, якія турысты кідаюць у фантан Трэві ў Рыме, і ў далейшым будзе атрымліваць рымскі Caritas. Гэта пацвердзіла мэр італьянскай сталіцы Вірджынія Раджы на старонках ватыканскай газеты «L’Osservatore Romano».

Некалькі дзён таму Беларуская рэдакцыя VaticanNews паведамляла, што прыкладна 1,5 мільёна страціць праз два месяцы (ад 1 красавіка 2019 года) – па рашэнні ўладаў італьянскай сталіцы – Caritas Рымскай дыяцэзіі. Дабрачынцы больш не будуць атрымліваць грошы са знакамітага фантана Трэві.

Гэта адзін з самых наведвальных і самых вядомых помнікаў Рыма. Многія турысты, якія прыходзяць сюды, кідаюць у ваду манеты, што павінна забяспечыць іх вяртанне ў Рым. Манеты рэгулярна “вылоўліваюць” супрацоўнікі кампаніі, адказнай за ўтрыманне гарадскіх фантанаў. З 2001 года, незалежна ад палітычных настрояў, грошы служылі фінансавай падтрымкай Caritas Рымскай дыяцэзіі. У 2018 годзе сума склала крыху больш за 1,5 мільёна еўра.

70% сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні рымскай Caritas, паступаюць з акцый па зборы ахвяраванняў, 15% – гэта фінансаванне ад італьянскай біскупскай канферэнцыі, астатнія 15% паходзілі менавіта з фантана Трэві.

Аднак 14 cтудзеня 2019 года, «L’Osservatore Romano» паведаміла, што пасля дыскусій, ці належыць грошы з фантана выкарыстоўваць на іншыя патрэбы, мэр Рыма, Вірджынія Раджы, абвясціла, што на патрэбы бедных будуць накіраваны не толькі грошы з знакамітага фантана Трэві , але і з усіх фантанаў Вечнага горада.

Паводле credo.pro

для друку для друку