Манахіні запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі ў Паставы

З 29 па 31 сакавіка 2019 года сёстры Маці Божай Міласэрнасці арганізоўваюць у Паставах рэкалекцыі для дзяўчат “Калі б ты ведала дар Божы — спатканне жаданняў”.

Жанчына самаранка носіць у сабе вялікае прагненне – прагненне да любові. Здаецца,што яна мае ўсё, што ёй патрэбна. Аднак не знаходзіць таго, чаго сапраўды шукала, яе сэрца пустуе. Яна мае “сваю ваду” – сваё маленькае суцяшэнне, радасць, ваду, якая ў пэўны момант “напаўняе”, гасіць прагненне яе сэрца, але не надоўга.

Езус ахвяруе ёй “жывую ваду”, якая зможа згасіць яе найглыбокія прагненні – пачуццё ўласнай вартасці, прызнання і любові.

“Калі б ты ведала дар Божы” (Ян 4, 10). Тут, пры студні, да якой мы прыходзім шукаючы нашай вады, аб’яўляецца цуд малітвы: Хрыстус выходзіць насустрач кожнаму чалавеку. Гэта Ён першы шукае нас і просіць, каб Яму далі піць. Езус адчувае нашыя прагненні. Яго просьба ідзе з глыбіні самога Бога, які прагне нас. Малітва – ці разумеем мы гэта, ці не – гэта спатканне Бога з нашымі прагненнямі. Бог прагне, каб мы прагнулі Яго.

Рэкалекцыі правядуць кс. Эдуард Сінкевіч SCJ і сёстры Маці Божай Міласэрнасці.

Узрост удзельніц: ад 14 гадоў
Наш адрас: г. Паставы вул. Набяражная, 6
Запіс да 25 сакавіка па тэл. +375 (29) 216-14-32 с. Канстанцыя

для друку для друку