Манах-езуіт атрымаў навуковую ўзнагароду ў галіне астраноміі

Br_Guy_ConsolmagnoПрэзідэнт Фонду Ватыканскай абсерваторыі манах-езуіт Гай Консольманьо (Guy Consolmagno) быў прадстаўлены да медаля Карла Саган Амерыканскім астранамічным грамадствам.

Ён атрымаў узнагароду на 46-м штогадовым пасяджэнні Аддзялення навук пра планеты ў Туксоне, паведамляе katolik.ru.

Карл Саган быў амерыканскім астраномам, астрафізікам і выбітным навукоўцам у шэрагу іншых натуральных навук.

Манах Гай Консольманьо адзначыў, што Карл Саган, якога яму даводзілася сустракаць, быў вельмі захопленым чалавекам, і яго энтузіязм заражаў многіх.

THE POPE'S STARGAZERS

для друку для друку