Малітва за Беларусь прайшла ў гродзенскай катэдры

23 сакавіка ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася малітва за нашу краіну. На малітве сабраліся вернікі, для якіх важнае дабро Беларусі.

Узначаліў Эўхарыстыю кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі.

Клопат пра супольнае дабро, пра краіну, у якой мы жывём, з’яўляецца абавязкам кожнага хрысціяніна. Гэты абавязак павінен, безумоўна, спаўняцца праз актыўную дзейнасць на карысць сваёй Айчыны, але пры гэтым нельга забываць пра малітву, пра нястомны пошук Божай волі для сябе і сваёй краіны.

Як падкрэсліваў св. Ян Павел ІІ, кожны народ мае сваю ролю для спаўнення і сваё месца ў таямнічым плане Бога і агульнай гісторыі збаўлення.

Будзем жа маліцца, каб мы здолелі распазнаць місію, якую Бог даручыў нашаму народу, і рэалізоўваць яе згодна з Яго задумамі.

Kс. Юрый Марціновіч, grodnensis.by
Аляксандр Сергеюк, фота

для друку для друку