Малітва танцам у падтрымку хворых і церпячых ад сясцёр кармэлітак з Кракава

Манахіні з кляштара ў Кракаве танчылі ў сваёй капліцы. Гэта незвычайнае відэа яны прысвяцілі хворым, пакутуючым і самотным, паведамляе krakow.gosc.pl.

Сёстры танцавалі пад спеў «Opowieści o miłości» (Гісторыі кахання). Як яны падкрэсліваюць, гэта была ініцыятыва спантанная. «І паходзіла ад Духа Святога. Сёстры былі на яе адкрытымі, таму што ў нас надзвычайны час. Гэта не наша тыповая форма малітвы, але мы прыйшлі да высновы, што малітва танцам можа прынесці супакой і радасць шматлікім гледачам», — кажа с. Цэцылія.

Манахіні ў кляўзуровым кляштары выкарысталі харэаграфію, падрыхтаваную суполкай «Лілія». Гэты танец стаў выразам іх чування і малітвы падчас пандэміі за ўсіх, хто ў гэтым мае патрэбу.

для друку для друку