Малітва перад абразом Маці Божай Будслаўскай анлайн: арганізавана прамая трансляцыя з Нацыянальнага санктуарыя

З 15 мая ў тэставым рэжыме вядзецца прамая трансляцыя з Нацыянальнага санктуарыя ў Будславе.

Цяпер кожны можа памаліцца анлайн перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай.

Трансляцыя вядзецца нон-стоп у рэжыме рэальнага часу на YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя.

Святыя Імшы цэлебруюцца паводле наступнага раскладу:

з панядзелка па пятніцу — 7.00; 18.00

у суботу — 7.00; 12.00

у нядзелю — 7.00; 10.00 (польск.); 12.00

Маёвыя набажэнствы перад абразом Маці Божай Будслаўскай адбываюцца:

з панядзелка па пятніцу — 17.30

у суботу і нядзелю — 11.30

Штодзённа святая Імша а 7-й гадзіне раніцы перад цудадзейным абразом Маці Божай Будслаўскай цэлебруецца ў інтэнцыі ўсіх хворых на каранавірус і медыкаў.

Дасылаць інтэнцыі можна лістом на электронную пошту Нацыянальнага санктуарыя:

budslaw@tut.by або budslau@tut.by

а таксама паведамленнем у Viber на нумар:

+375 29 275 40 36

Catholic.by

для друку для друку