Малітоўнае спатканне «Вінаграднік» адбудзецца ў Оршы

13 студзеня па адрасе вул. Савецкая, 6 пройдзе чарговая сустрэча «Вінаградніку» на тэму: «Пакланенне ў духу і праўдзе».

Езус кажа ёй: павер Мне, што настане час, калі і не на гары гэтай, і не ў Ерусаліме будзеце пакланяцца Айцу. Але настане час, і настаў ужо, калі сапраўдныя паклоннікі будуць пакланяцца Айцу ў духу і праўдзе, бо такіх паклоннікаў Айцец шукае Сабе. Бог ёсць дух, і тыя, што пакланяюцца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе (Ян 4, 21-24).

«Для многіх вернікаў пакланенне Богу амаль выключна спаўняецца ў выкананні рэлігійных правілаў — схадзіць на св. Імшу, памаліцца раніцай і вечарам, некалькі разоў на год паспавядацца і г. д. На чарговай сустрэчы «Вінаградніку» асаблівым чынам задумаемся над сутнасцю пакланення Богу», — адзначае а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Для людзей здалёк прадугледжана магчымасць начлегу.

Запіс для ўсіх абавязковы і трывае да 11 студзеня.

Кантактны тэлефон: +375 29 5004088 (МТС).

Праграма:

09.00 — сняданне;
10.00 — ранішняя малітва;
10.30 — канферэнцыя І;
11.30 — канферэнцыя ІІ;
12.45 — абед, вольны час;
13.30 — адарацыя, споведзь, размовы;
16.30 — св. Імша;
17.30 — вячэра;
18.30-21.00 — малітва заступніцтва

grodnensis.by

для друку для друку