Малітоўнае чуванне ў духу Тэзэ прайшло ў Шчучыне

taize

Выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

У суботу, 3 снежня ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося малітоўнае чуванне ў духу Тэзэ, якое падрыхтавала і правяла моладзь з парафіі Гродна-Дзевятоўка.

Дзякуючы першаму спатканню ў шчучынскай парафіі, прысутныя мелі магчымасць больш даведацца пра супольнасць Тэзэ і пра малітву, якую прапанавала супольнасць.

Чуванне распачалося са спеваў Тэзэ, кульмінацыяй стала асабістая адарацыя ўдзельнікаў вакол крыжа.

Такім чынам, малітоўная прысутнасць гасцей з Гродна дапамагла ўвесці шчучынскіх вернікаў у больш глыбокае адвэнтавае чаканне на свята Божага нараджэння.

а. Віталь Слука SP

для друку для друку