Маладыя людзі з Беларусі атрымаюць бясплатныя візы для паездкі ў Кракаў на Сусветныя дні моладзі

wizaМітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мае намер прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве. — Я сам асабіста збіраюся на гэтую ўрачыстасць, — паведаміў Польскаму радыё іерарх, які прымаў удзел ужо некалькі разоў у СДМ.

Ён падкрэсліў, што Касцёл у Беларусі ўжо рыхтуецца да гэтай падзеі. — Ёсць арганізацыйны камітэт з прадстаўніком кожнай дыяцэзіі. Там ужо вядуцца катэхізацыі, адмысловыя спатканні. Пачынаецца рэгістрацыя людзей, якія паедуць, — сказаў мітрапаліт.

Ён адзначыў, што на Сусветны дзень моладзі заўсёды збіраецца шмат людзей з Беларусі. — Акрамя таго, на іншых кантынентах заўсёды была наша моладзь, і тут яны будуць зусім блізка, тым больш што Кракаў з’яўляецца прыгожым горадам, горадам Яна Паўла II. Я думаю, што яшчэ больш зарэгіструецца беларускіх удзельнікаў — сказаў ён.

У СДМ у Кракаве прымуць удзел прадстаўнікі ўсіх чатырох беларускіх дыяцэзій.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч мяркуе, што на Сусветных днях моладзі беларусаў будзе па меншай меры некалькі тысяч чалавек.

Прадстаўнікі польскай амбасады ў Мінску паведамілі, што беларускія вернікі, якія збіраюцца прыняць удзел у Сусветных днях моладзі атрымаюць бясплатную візу ў нашу краіну. Па іх словах, на СДМ можа паехаць ад Беларусі да некалькіх тысяч ці нават дзясяткаў тысяч людзей.

1 сакавіка пачалі працу першыя 4 польскія візавыя цэнтры ў Беларусі, каб дапамагчы скараціць чэргі ў консульствах для атрымання віз. Праз месяц будуць адчынены яшчэ чатыры такія цэнтры.

Марэк Пэндзіх, кіраўнік консульскага аддзела пасольства Польшчы ў Мінску выказаў надзею на тое, што візавыя цэнтры дапамогуць зменшыць чэргі ў польскіх консульствах. У інтэрв’ю Польскаму радыё ён адзначыў, што адной з прычын хуткага адкрыцця быў вялікі інтарэс грамадзян Беларусі ў паездцы на Сусветныя дні моладзі ў Кракаве.

papa_sdm

для друку для друку