Макет браслаўскага касцёла заняў першае месца ў конкурсе мініяцюр на «Дажынках»

У Год малой радзімы арганізатары фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла «Дажынкі – 2018» зладзілі конкурс маштабных копій аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. Браслаў на конкурсе быў прадстаўлены некалькімі працамі.

Журы высока ацаніла намаганні нашых землякоў і ўзнагародзіла адну з браслаўскіх мініяцюр дыпломам І ступені. Перамогу творчаму калектыву сярэдняй школы № 2 г. Браслава прынёс праект «Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі». Аўтарамі працы з’яўляюцца настаўнікі абслуговай працы і працоўнага навучання другой гарадской школы Ала Пучынская і Аляксандр Сіпко (вернік браслаўскай парафіі) разам з маці вучняў Таццянай Маслоўскай.

Першае месца з Браславам падзялілі Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі і адна са школ горада Полацка.

Паводле waladarka.by, braslav_star.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі