- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

«Маёўка» — цудоўны час для малітвы і сямейнага адпачынку

[1]26 мая ў Глыбокім у другі раз прайшла «маёўка» сем’яў. Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць «навучальны» год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся разам з пробашчам парафіі кс. Мікалаем Ціхановічам узаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго.

Акрамя глыбачан, якіх сабралася 11 сужэнстваў разам з дзецьмі, далучылася і шматдзетная сям’я з Наваполацка.

«Перад тым як будзем адпачываць псіхічна, фізічна і духоўна, хочам Бога праславіць», — падкрэсліў кс. Мікалай. Святую Імшу ватыўную да Беззаганнага Сэрца Марыі святар ахвяраваў за ўсе сем’і, за прысутных на Эўхарыстыі, хто прыходзіць на сустрэчы, і прысвяціў усіх Сэрцу Марыі. Бо там, пад Сэрцам Марыі, заўсёды нас кранае Божая міласць і сатана не зломіць.

[2]

Працягам сустрэчы стаў пікнік, дзе была магчымасць пасмажыць каўбаскі, дзеці маглі пагуляць на свежым паветры, а бацькі патанчыць. Час праляцеў хутка, і не заўважылі, як надышоў час развітвацца.

[3]

Марына Сінкевіч