- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Мабільны дадатак для вернікаў з парушэннямі слыху стварылі ў Польшчы

[1]

Ілюстрацыйнае фота

У Польшчы для глухіх вернікаў і тых, хто мае пэўныя парушэнні слыху і пры гэтым карыстаецца мовай жэстаў быў распрацаваны спецыяльны мабільны дадатак Effatha24.

Дадатак душпастырства глухіх у Польшчы прызначаны для збору ўсіх існуючых матэрыялаў у Інтэрнэце, якія могуць дапамагчы глухім людзям. Некалькі душпастырскіх цэнтраў у Польшчы займаюцца запісам відэа і стварэннем мультымедыйных евангелізацыйных матэрыялаў.

«Мы хочам выкарыстоўваць мабільны дадатак у арганізацыйных мэтах душпастырства глухіх людзей у Польшчы, а таксама ў асобных дыяцэзіях для распаўсюджвання актуальнай інфармацыі аб запланаваных пілігрымках, сустрэчах і іншых мерапрыемствах, прысвечаных для глухіх хрысціян», — тлумачыць кс. Дам’ян Мігач, каардынатар мабільнага дадатка.

Стварэнне дадатку патрабавала не толькі распрацоўкі праекта і шматлікіх кансультацый з святарамі, якія апякуюцца глухімі людзьмі і катэхэтамі па ўсёй краіне, але і стварэнне адпаведных відэаматэрыялаў, збору інфармацыі аб усіх пастырскіх цэнтрах Польшчы.

Мабільны дадатак Effatha24 можна бясплатна спампаваць з Google Play на Android. Сам дадатак уключае ў сябе восем катэгорый:

Ініцыятарам і каардынатарам працы над стварэннем дадатку з’яўляецца кс. Дам’ян Мігач, дыяцэзіяльны душпастыр глухіх людзей у Тарноўскай дыяцэзіі, які адказвае за функцыянаванне і абнаўленне мабільнага дадатка Effatha24.

deon.pl [2]