Мабільны дадатак для вернікаў з парушэннямі слыху стварылі ў Польшчы

Ілюстрацыйнае фота

У Польшчы для глухіх вернікаў і тых, хто мае пэўныя парушэнні слыху і пры гэтым карыстаецца мовай жэстаў быў распрацаваны спецыяльны мабільны дадатак Effatha24.

Дадатак душпастырства глухіх у Польшчы прызначаны для збору ўсіх існуючых матэрыялаў у Інтэрнэце, якія могуць дапамагчы глухім людзям. Некалькі душпастырскіх цэнтраў у Польшчы займаюцца запісам відэа і стварэннем мультымедыйных евангелізацыйных матэрыялаў.

«Мы хочам выкарыстоўваць мабільны дадатак у арганізацыйных мэтах душпастырства глухіх людзей у Польшчы, а таксама ў асобных дыяцэзіях для распаўсюджвання актуальнай інфармацыі аб запланаваных пілігрымках, сустрэчах і іншых мерапрыемствах, прысвечаных для глухіх хрысціян», — тлумачыць кс. Дам’ян Мігач, каардынатар мабільнага дадатка.

Стварэнне дадатку патрабавала не толькі распрацоўкі праекта і шматлікіх кансультацый з святарамі, якія апякуюцца глухімі людзьмі і катэхэтамі па ўсёй краіне, але і стварэнне адпаведных відэаматэрыялаў, збору інфармацыі аб усіх пастырскіх цэнтрах Польшчы.

Мабільны дадатак Effatha24 можна бясплатна спампаваць з Google Play на Android. Сам дадатак уключае ў сябе восем катэгорый:

  • навіны;
  • падзеі;
  • літургічны год — з разважаннямі над Божым словам на кожную нядзелю;
  • душпастырскія цэнтры з навігацыяй і дакладнай інфармацыяй пра больш чым 120 месцаў у Польшчы, дзе можна сустрэць святара, які валодае мовай жэстаў;
  • катэхэза з фільмамі, якія тлумачаць асноўныя праўды веры Касцёла;
  • малітоўнік (складаецца больш чым з 80 малітваў на мове жэстаў);
  • сакраманты (катэгорыя змяшчае інфармацыю аб падрыхтоўцы да добрага прыняцця сакрамантаў).
  • кантакты для связі з каардынатарамі мабільнага дадатка.

Ініцыятарам і каардынатарам працы над стварэннем дадатку з’яўляецца кс. Дам’ян Мігач, дыяцэзіяльны душпастыр глухіх людзей у Тарноўскай дыяцэзіі, які адказвае за функцыянаванне і абнаўленне мабільнага дадатка Effatha24.

deon.pl

для друку для друку