Лучай запрашае на заканчэнне Карнавала

Парафія святога Апостала Тадэвуша ў Лучаі запрашае 26 лютага на заканчэнне Карнавала, які адзначаецца ў апошнія дні перад Вялікім постам.

У праграме прадугледжана малітоўная і музычная часткі.

Распачнецца мерапрыемства ў 15 гадзін у лучайскім касцёле святой Імшой. Працяг адбудзецца ў Раённым Доме культуры (г. Паставы, вул. Станкевіча, 15а). У 17 гадзін запланаваны канцэрт з удзелам Арт-групы «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата і каталіцкага гурта «Laudans».

Кошт квітка — 3 руб. Распаўсюд квіткоў адбываецца ў парафіях на Пастаўшчыне.

для друку для друку