Людзі кажуць пра цуды копцкіх пакутнікаў

У 2015 годзе хрысціяне ўсяго свету аплаквалі копцкіх пакутнікаў, якіх забілі джыхадзісты ў Лівіі. Прадстаўнікі ІДІЛ паведамілі мужчынам, калі яны адмовяцца ад Езуса, ім захаваюць жыццё. Аднак замест гэтага палонныя паўтаралі словы: «Госпад Езус Хрыстус».

Пасля мучаніцкай смерці гэтых мужчын адбылося некалькі цудаў, а Копцкая Царква абвясціла іх святымі.

Копцкая Царква яшчэ з V ст. больш не знаходзіцца ў поўных эўхарыстычных зносінах з Рымам, таму гэтыя людзі афіцыйна не прызнаныя святым Апостальскім Пасадам на чале з Папам Францішкам.

Нягледзячы на ​​гэта Святы Айцец не быў абыякавым да гэтых смерцяў, ён падзякаваў Царкве, якая мае пакутнікаў, што даюць сілу яе веры: «Дзякуй вам за ваш прыклад», — сказаў Пантыфік. Таксама Папа ўшанаваў гэтых пакутнікаў падчас свайго візіту ў Егіпет).

Нямецкі раманіст Марцін Мозебах наведаў егіпецкі гарадок Аль-Оўр, адкуль паходзілі 13 пакутнікаў. Ён гаварыў з сем’ямі ахвяраў і распавёў, што ўсе яны распавядаюць пра цуды.

Яго кніга «21. Падарожжа ў зямлю копцкіх пакутнікаў» тлумачыць адкрыццё пакутніцтва гэтых людзей, уключаючы цуды, якія ім прыпісваюць.

Таксама пісьменнік дадае, што ў цудах прысутнічаюць самыя пакутнікі, уласна, і вылечваюць людзей. Як паведамляецца, цуд адбыўся з сынам аднаго з пакутнікаў, пасля таго як ён упаў з трэцяга паверха будынка на вуліцу. Хлопец зламаў руку ў некалькіх месцах. Прыйшоўшы ў сябе ён распавёў, што яго закатаваны бацька злавіў яго. За некалькі дзён рэнтген хлопца не паказаў ніякіх пашкоджанняў.

Іншыя крыніцы паведамляюць пра цуды, звязаныя з лячэннем млоснасці і жаночага бясплоддзя. У артыкуле таксама гаворыцца, што людзі ў гэтай вёсцы ганарацца пакутнікамі, таму што яны засталіся моцнымі да канца і памерлі за сваю веру.

Пасля таго як так званая Ісламская дзяржава здзейсніла гэта страшнае забойства, прэзідэнт Егіпта Абдэль Фаттах ас-Сісі распарадзіўся пабудаваць храм у гонар пакутнікаў. Цяпер у Аль-Оўр стаіць храм пакутнікаў за веру і радзіму.

credo.pro

для друку для друку