Любі і танцуй. Парафія ў Мёрах запрашае на танцавальную сустрэчу (+праграма)

Танцавальна-музычны гурт Quo Vadis сардэчна запрашае моладзь, на танцавальную сустрэчу «#Танцуй для Яго», якая адбудзецца 24 жніўня ў Мёрах. Арганізуе мерапрыемства гурт Quo Vadis з дапамогай душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі.

Тэма танцавальнай сустрэчы — “Калі Бог займае першае месца ў тваім жыцці, усё астатняе будзе на сваім”. Дэвіз сустрэчы — «Любі і танцуй». Падчас сустрэчы будзем вучыцца выражаць праз танцы свае пачуцці да Бога, перажыванні, любоў.

Удзельнікам пажадана падрыхтаваць танец. З сабой неабходна мець зручны абутак і дажджавік (на выпадак дажджу).

Для ўдзелу ў танцавальнай сустрэчы неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 15 жніўня 2019 года.

Кошт удзелу: 5 рублёў.

Праграма танцавальнай сустрэчы:

8:30 — рэгістрацыя;
9:00 — святая Імша;
10:00 — прывітанне ўдзельнікаў;
10:30-12:00 — заняткі «Танцуй для Яго» (паўвостраў);
12:10 — перапынак на каву;
12:40 — канферэнцыя;
13:20 — праца ў групах;
14:00 — абед;
15:00 — адарацыя;
16:00 — канферэнцыя;
17:00 — інтэграцыйны час з аніматарамі;
19:30 — вячэра;
20:30 — канцэрт гурта «Quo Vadis», хатняе заданне Танцуй для Яго, падвядзенне вынікаў сустрэчы, развітанне (паўвостраў).

Па ўсіх пытаннях звяртацца:

+37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза
+37533 399-88-24 (Viber) — Дзіяна
+37533 399-88-25 — Вікторыя

для друку для друку