Літургічная служба алтара ў шчучынскай парафіі павялічылася на 13 міністрантаў

19 сакавіка Літургічная служба алтара ў парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне ўзбагацілася новымі міністрантамі.

Галоўная ўрачыстасць прыняцця, якую ўзначаліў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, адбыліся падчас св. Імшы з удзелам дзяцей. Трынаццаць новых міністрантаў перад прысутнымі вернікамі ў храме, склалі прысягу вернасці ў служэнні Хрысту і Касцёлу, а пасля ўпершыню апранулі белае літургічнае адзенне — комжу.

Да гэтай урачыстасці кандыдаты рыхтаваліся ў розны спосаб: ад тэарэтычных і практычных  заняткаў да інтэграцыйных практыкаванняў з бацькамі. Апошняя такая сустрэча адбылася 17 сакавіка.

Жадаем новым міністрантам шмат гадоў плённай службы пры алтары.

А. Віталь Слука SP, тэкст
Андрэй Арціш, фота

для друку для друку