26 лістапада, у нядзелю Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, у шчучынскай парафіі традыцыйна аднавілі свае абяцанні Літургічная служба алтара і моладзевы хор “Calasanz”.
Падчас Эўхарыстыі ў лік кандыдатаў, якія рыхтуюцца стаць міністрантамі, было прынята сем хлопцаў. А колькасць удзельнікаў моладзевага хору павялічылася на тры чалавекі.
Усе міністранты прайшлі таксама чарговую ступень прыналежнасці да літургічнай службы. Падчас аднаўлення сваіх абяцанняў перад вернікамі Літургічная служба алтара і ўдзельнікі хору абяцалі рупліва служыць пры алтары, узорна сябе паводзіць і быць прыкладам для ўсіх.
А. Віталій Слука SP, тэкст;
Андрэй Арцiш, фота.
для друку