Лепшая прапанова ад piligrymka.by — паломніцтва на Святую Зямлю

Ізраіль — цудоўная краіна. Кожны, хто хоць раз пабываў на Святой Зямлі, марыць зноў вярнуцца туды. Менавіта гэтая зямля, па якой некалі хадзіў Хрыстос, цяпер духоўна ўзбагачае паломнікаў з усяго свету. У краіне, якая абмываецца водамі трох мораў і сталіцай якой з’яўляецца Іерусалім — горад, прызнаны святым трыма сусветнымі рэлігіямі, — павінен пабываць кожны.

Выдатная магчымасць наведаць Святую Зямлю ёсць і ў вас — вось ужо некалькі гадоў Piligrymka.by прапануе разнастайныя паломніцкія туры ў Ізраіль. Тысячы пілігрымаў з Беларусі пабывалі ў Іерусаліме за апошнія некалькі гадоў разам з намі. У пілігрымку можа ехаць кожны, незалежна ад узросту і канфесійнай прыналежнасці.

Гэтай восенню лепшая прапанова ад Piligrymka.by — унікальная магчымасць здзейсніць сваю мару і наведаць Святую Зямлю ў прыемнай кампаніі разам з  Piligrymka.by, а таксама адпачнуць на Міжземным, Мёртвым і Галілейскім моры !

Мы запрашаем Вас здзейсніць падарожжа ў Ізраіль з 17 верасня 2017 года на 7 начэй і з 17 верасня 2017 года на 11 начэй (з адпачынкам на Міжземным моры, курорт “Нетанія”). Вылет з Мінска.

Кошт пілігрымкі – 1735 руб. 1555 руб. за аднаго на 7 начэй і 2320 руб. 2222 руб. за аднаго на 11 начэй!!!

У кожнай з гэтых пілігрымак Вы пабачыце: Хрысціянскую Галілею, гару Фавор, Назарэт, Кану Галілейскую, Іярдан, Іерыхон, Віфлеем, Іерусалім (пройдзеце Крыжовым Шляхам, узыйдзеце на Галгофу, наведаеце Храм Гроба Гасподня), гару Сіён, Яфа, абнавіце хрост у Іярдане… З поўнай праграмай пілігрымак можна пазнаеміцца на нашым сайце www.piligrymka.by.

У кошт пілігрымкі ўваходзіць: суправаджэнне святара, авіяпералёт (прамы рэйс БЕЛАВІА), усе трансферы згодна з праграмай, медыцынская страхоўка, пражыванне ў гатэлях 3* з сняданкамі і вячэрамі (шведскі стол), экскурсіі згодна з праграмай, дыпламаваны гід.

Запрашаем у ваша найлепшае падарожжа з Piligrymka.by!

Каб прыняць удзел у паломніцтве, патэлефануйце нам: Velcom (29) 66-35-110, МТС (33) 35-35-110.

Даведка пра арганізатараў тура:

Рымска-каталіцкая парафія св. І. Кунцэвіча ў г.п. Расоны з’яўляецца афіцыйным арганізатарам паломніцкіх аўтобусных тураў па святых месцах Еўропы і авіятураў у Грузію, на Мальту і ў Ізраіль на Святую Зямлю. Дзесяцігадовы досвед працы ў арганізацыі пілігрымак . Сваіх прадстаўнікоў мае ў Мінску, Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларусі. Каардынатар пілігрымак – кс. Вячаслаў Барок.

Арганізатары пілігрымак не маюць камерцыйных мэтаў.

для друку для друку