Лекцыяй а. Дзмітрыя Грышана ў Віцебскім медыцынскім універсітэце пачаўся цыкл «Транспланталогія органаў і тканяў»

lecture3На факультэце постдыпломнай адукацыі ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце пачаўся цыкл «Транспланталогія органаў і тканяў».

Упершыню для выкладання пытанняў маральных і духоўных аспектаў у транспланталогіі быў запрошаны святар, які ўзначальвае Грэка–каталіцкую парафію ў Віцебску. Айцец Дзмітрый Грышан сустрэўся з прафесарам Анатолем Шчастным (куратарам цыклу) і выступіў перад слухачамі курсу, якія прыехалі да віцебскіх навукоўцаў з розных гарадоў Беларусі.

Сваю лекцыю айцец Дзмітрый Грышан пачаў цытатай з “Кнігі прымудрасці Сіраха” пра ўрача і ўрачаванне. Святар засяродзіў увагу на асноўных дакументах Касцёла, якія акрэсліваюць духоўныя аспекты трансплантацыі органаў і тканяў: “Катэхізіс Каталіцкага Касцёла”, Энцыкліка Святога Яна Паўла II ”Evangelia Vitae”, “Хартыя працаўнікоў аховы здароўя”, прапанаваная Папскім Саветам па апецы працаўнікоў службы здароўя, а таксама «Заява Папскай Акадэміі навук».

Транспланталогія вельмі залежная ад удзельнікаў грамадства: без пажадання дабраахвотнай ахвярнасці — трансплантацыя немагчыма. Вельмі шмат этычных, медыцынскіх і тэалагічных пытанняў было агучана падчас лекцыі. У якасці прыкладу прафесійнага і духоўнага ўзрастання ўрача-трансплантолага, святар прапанаваў паглядзець мастацкі фільм рэжысёра Лукаша Палькоўскага па сцэнарыю Кшыштафа Ракі “Богі” (2014 г.), які распавядае пра першую трансплантацыю сэрца ў Польшчы доктарам Збігневам Рэлігі ў 1985 годзе.

Пытанні транспланталогіі будуць абмяркоўвацца падчас ХІ міжнароднай медыцынскай канферэнцыі “Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце”, якая пройдзе ў Віцебску ў маі бягучага году.

lecture1lecture2

lecture4

Людміла Ярмолава, тэкст
Барбара Сіпайла, фота

для друку для друку