Легендарны прапаведнік Нік Вуйчыч прыедзе ў Беларусь

2fa8710abe28570bdc2ae8034cc5a716_LСустрэчу пад назвай «Жыццё без межаў» правядзе ў Беларусі легендарны бязрукі і бязногі прапаведнік Нік Вуйчыч.

Сустрэча запланавана ў комплексе «Мінск-Арэна» 15 красавіка 2016 года. Кошт квіткоў, якія можна купіць праз інтэрнэт на Kvitki.by, — 175 тыс. — 1 млн. 620 тыс. рублёў.

Нік Вуйчыч — серб па нацыянальнасці, нарадзіўся 4 снежня 1982 г. ў Аўстраліі з сіндромам тэтраамеліі — рэдкім спадчынным захворваннем, якая прыводзяць да адсутнасці чатырох канечнасцяў. Але ў далейшым ён стаў папулярным хрысціянскім пратэстанцкім прапаведнікам і прафесійным матывацыйным аратарам. Нік Вуйчыч ажаніўся на здаровай жанчыне, і нядаўна ў іх сям’і нарадзілася ўжо другое дзіця.

— Я нарадзіўся без рук і ног, але не наракаю на лёс. Я падарожнічаю па свеце, каб натхніць мільёны людзей. Я заклікаю ўсіх ўзброіцца верай, надзеяй, любоўю, адвагай і пераадолець усе перашкоды, якія стаяць на шляху выканання мараў. Я хачу натхніць вас на пераадоленне ўласных праблем і цяжкасцяў. Ваша жыццё павінна быць цудоўным, — кажа прапаведнік.

katolik-gomel.by

для друку для друку