Легендарны Нік Вуйчыч запрошаны ў Брэст на свята 500-годдзя беларускай Бібліі

З нагоды 500-годдзя першай друкаванай беларускай кнігі, якой была Біблія Францыска Скарыны, у Брэст запрошаны легендарны хрысціянскі прапаведнік без рук і ног Нік Вуйчыч.

Нагадаем, упершыню ў Беларусі Нік выступаў у Мінску ў 2016 годзе, сабраўшы шматтысячную аўдыторыю ў «Мінск-Арэне».

На гэты раз арганізацыяй прыезду Ніка Вуйчыча ў Беларусь займаецца Брэсцкая абласная філармонія. Мерапрыемства, якое пакуль знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі, запланавана на 15 верасня ў 19.00 у брэсцкім Лядовым палацы, які налічвае 3 тыс. пасадачных месцаў.

Нагадаем, першы ў Беларусі помнік Бібліі ўсталююць у Брэсце да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

katolik.life

для друку для друку