- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Курсы-рэкалекцыі для кансультантаў сямейнага жыцця і ўсіх зацікаўленых адбудуцца ў Навагрудку

[1]Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае кансультантаў сямейнага жыцця, тых, хто рыхтуецца імі стаць, і ўсіх зацікаўленых на курсы-рэкалекцыі, якія адбудуцца 21-26 ліпеня ў Навагрудку (вул. 1-га Мая, 26).

На працягу гэтых дзён прапануецца цыкл сустрэч, падчас якіх удзельнікі змогуць паглыбіць свае веды ў пытаннях веры, сямейнага жыцця, спосабаў будавання добрых стасункаў у сужэнстве.

Кожны зможа задаць пытанні падчас адмысловага пункту праграмы “100 пытанняў да…”.

Курсы-рэкалекцыі маюць хрысціянскі характар. Галоўным пунктам дня будзе Эўхарыстыя. Падчас штодзённай святой Імшы, разважання над Божым словам вернікі змогуць паглыбіць малітоўнае жыццё.

Запісацца можна па тэлефоне:

+375 29 588 42 73 Ірына Мялешка

grodnensis.by [2]