Курс «Назарэт» пройдзе ў Оршы

Усіх сардэчна запрашаю на чарговы курс «Назарэт», які адбудзецца ў Оршы 8-10 лістапада. Пачатак: пятніца, 18.00 (8 лістапада), заканчэнне ў нядзелю ў 13.30 (10 лістапада).  Адрас: г. Орша, вул. Савецкая,6.

Нагадваю, што гэты курс грунтуецца перш за ўсё на асабістай працы падчас рэкалекцый з атрыманым матэрыялам і Божым Словам. У курсе могуць прымаць удзел як тыя, што ўжо былі, так і тыя, хто прыедзе першы раз.

Кожны атрымае адпаведны матэрыял да працы. Як заўсёды, падчас курсу будзе cвятая Імша, адарацыя, а таксама магчымасць споведзі.

Запісацца на курс «Назарэт» можна да 6 лістапада.

тэл.: +37529 713 02 33 — а. Аляксандр.

А. Аляксандр Жарнасек MIC

для друку для друку