Усіх сардэчна запрашаю на чарговы курс «Назарэт», які адбудзецца 9-11 лістапада па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 6. Пачатак у пятніцу а 18 гадзіне, заканчэнне ў нядзелю ў 13.30.
Нагадваю, што гэты курс грунтуецца перш за ўсё на асабістай працы падчас рэкалекцый з атрыманым матэрыялам і Божым Словам.
У курсе могуць прымаць удзел як тыя, што ўжо былі, так і тыя, хто прыедзе першы раз. Кожны атрымае адпаведны матэрыял да працы. Як заўсёды, падчас курсу будзе Святая Імша, Адарацыя, а таксама магчымасць споведзі.
Запіс абавязковы і трывае да 7 лістапада.
Атрымаць неабходную інфармацыю і запісацца на курс можна па тэлефоне: +37529 713 02 33
Кс. Аляксандр Жарнасек MIC
