Курс «Давід»: на тэму духоўнай барацьбы будуць разважаць у Оршы

З 7 па 9 мая ў Оршы адбудзецца рэкалекцыйны курс «Давід» на тэму духоўнай барацьбы. Тэма духоўнай барацьбы датычыць кожнага веруючага.

Барацьба з ворагам Божага Валадарства — гэта не толькі тэма барацьбы з магіяй. Гэта таксама тэма барацьбы са спакусамі, з падманамі злога, парадак у эмацыйнай сферы, практыкаванне аскезы і т.д. Гэта барацьба, насамрэч, ахоплівае нашмат больш пытанняў чым нам здаецца.

Запіс на курс трывае да 5 мая (пятніца).
Запісацца можна па тэлефоне: +37529 7130233 — а. Аляксандр.
Арганізатары просяць не адкладваць запіс на апошнюю хвіліну.

для друку для друку