Кураняты для патрабуючых: незвычайны дабрачынны праект ад Caritas

З 13 мая супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі рэалізуюць новы праект па падтрымцы патрабуючых.

У межах праекта валанцёры бясплатна даставілі 10 225 куранят-бройлераў, а таксама неабходную колькасць корму на першы час.

Спецыяльная машына развозіла куранят-бройлераў і раздавала каля касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Адрасаты дабрачыннага праекту — малазабяспечаныя, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем’і, а таксама людзі, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы.

Дапамогу атрымлівалі патрабуючыя без адрознення рэлігійнай прыналежнасці і веравызнання.

Дзмітрый Мельнікаў, тэкст і фота
Catholic.by

для друку для друку