Купчына: Лукашэнку чакаюць у Ватыкане, а Папу ў Беларусі

vaticanМагчымасць узаемных візітаў найвышэйшага ўзроўню застаецца на парадку дня ў Беларусі і Ватыкане, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.

«Гэты візіт (кіраўніка Беларусі ў Ватыкан), як і візіт Папы ў Беларусь, пастаянна знаходзіцца на нашым парадку дня. Гэты візіт, вядома, адбудзецца, калі ён прынясе значныя вынікі для беларускіх нацыянальных інтарэсаў, але я ведаю, што прэзідэнта Беларусі ў Ватыкане чакаюць, як чакаюць і Папу Рымскага ў Беларусі», — сказала Алена Купчына.

«Мы глядзім, як зрабіць гэты магчымы візіт максімальна эфектыўным», — дадала яна. Пры гэтым Алена Купчына адзначыла, што пакуль гаворка не ідзе пра канкрэтныя даты такога візіту.

nn.by

для друку для друку