Ксёндз Леанід Нясцюк узнагароджаны медалём “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам”

ksendz_leonid_nestyukМедалём І ступені “За заслугі перад Вільнюсам і яго народам” узнагароджаны ксёндз-пробашч Гервяцкага касцёла Леанід Нясцюк.

Высокая ўзнагарода кс. Леаніду Несцюку была ўручана ў гарадской ратушы Вільнюса падчас святкавання дня гервяцкай абшчыны, на якой прысутнічалі прадстаўнікі літоўскага сейма, урада, амбасады. Шчыра парадаваліся за свайго пробашча вучні і настаўнікі Рымдзюнскай школы (Астравецкі раён) з літоўскай мовай навучання, якія таксама прысутнічалі на гэтым свяце і аздобілі яго сваімі вершамі, песнямі і танцамі, а таксама шматлікія выхадцы з гервяцкага краю, якія цяпер жывуць у розных мясцінах і займаюць розныя пасады – але захавалі светлыя і цёплыя ўспаміны пра сваю маленькую радзіму.

У сваім слове кс. Леанід зазначыў, што гэтая высокая ўзнагарода – вялікі гонар не толькі для яго, але і для ўсіх вернікаў Гервяцкага касцёла Святой Тройцы – тых, што і сёння жывуць у сваіх вёсачках, і тых, што па волі лёсу аказаліся далёка ад роднага краю, паведамляе ostrovets.by.

uznagaroda

– Сёння я прывёз вам шчырае вітанне ад вашых бацькоў, бабуль і дзядуль, – сказаў, звяртаючыся да прысутных, ксёндз-пробашч. – Усе разам мы кожны дзень шчыра молімся за ваша здароўе і ваш дабрабыт – і так будзе заўсёды.

Сёлета споўніцца 20 гадоў з таго часу, кс. Леанід служыць у Гервяцкім касцёле Святой Тройцы. Яго ролю ў духоўна-эстэтычным выхаванні не толькі сваіх парафіян, але і ўсіх шматлікіх наведвальнікаў храма, за якім даўно і трывала замацавалася званне жамчужыны Астравеччыны, цяжка пераацаніць.

Узгадаем, што найбольшы цэнтар літоўскасці ў Беларусі знаходзіцца ў Астравецкім раёне. 

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі