Ксёндз Андрэй Аніскевіч у тэлеперадачы «Вечерний Витебск». Незвычайныя гісторыі, якія могуць здарыцца ў іншай краіне

У тэлеперадачы «Вечерний Витебск» вядучыя Сяргей Маркаў і Iван Паючэнка зладзілі ў прамым эфіры сустрэчу з кс. Андрэем Аніскевічам, дырэктарам ДКТ «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі.

Святар адказаў на мноства пытанняў вядучых. Вось некаторыя закранутыя тэмы:
— Вучоба ў Венецыі.
— Праца беларускага святара ў італьянскай парафіі.
— Тры важныя асобы ў італьянскім горадзе Лімонэ: святар, мэр і аптэкар.
— Як валейбаліст арганізаваў футбольную каманду, якая прымала ўдзел ў першынстве Італіі.
— Ганаровы жыхар італьянскага горада.
— Служэнне ў Лепелі: аднова касцёла, цэнтр для моладзі, тры футбольныя дружыны, спатканне з байкерамі.

У другой палове праграмы ў студыю завіталі Марына Булатоўская, кiраўнiк студыi iнклюзiўнага танца «Iмпэт-Карытас», Валерый Чупiлаў, Крысціна Капранава, удзельнiкi студыi «Iмпэт-Карытас».

для друку для друку