Кс. Ламбардзі: аб даце кананізацыі Маці Тэрэзы казаць рана

0_a56f6_e456a8b0_XLКіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пракаментаў навіны, якія з’явіліся ў некаторых СМІ адносна падзей у рамках Году Божай Міласэрнасці, у прыватнасці, аб нібыта маючай адбыцца ў верасні 2016 года кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі падкрэсліў, што “гаворка ідзе пра працоўную гіпотэзу, якой нельга даць афіцыйнага пацвярджэння”. Паводле прадстаўніка Апостальскай Сталіцы працэс кананізацыі Маці Тэрэзы яшчэ працягваецца і такім чынам аб даце ўрачыстага абвяшчэння яе святой казаць рана.

Ватыканскае радыё

для друку для друку