Крыштальны сабор. Фотафакт

Гэты святыня знаходзіцца ў горадзе Гардн-Гроў, штат Каліфорнія. Сёння гэта сабор дыяцэзіі Орынджа.

Будаўніцтва храма пачалося ў 1977 годзе і працягвалася тры гады. Спачатку ён належаў да Рэфармацкай царквы Амерыкі, і з улікам пагрозы банкруцтва ў сярэдзіне лістапада 2011 года царква была прададзена рыма-каталіцкай дыяцэзіі за 57,5​​мільёна долараў.

З таго часу святыня не змянялася звонку, але знутры была перароблена для патрэбаў вернікаў. У храме могуць размясціцца каля 3000 чалавек. Варта адзначыць, што менавіта ў Крыштальным саборы знаходзіцца адзін з найбуйнейшых музычных інструментаў у свеце — арган Хейзала Райта.

Паводле credo.pro

для друку для друку