Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу прайшоў па вуліцах Глыбокага

Вялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы.

У глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ўжо чарговы год запар у гэты асаблівы дзень, дзень задумы, сабраліся шматлікія вернікі, каб прайсці вуліцамі горада ўслед за Крыжом і перажыць супольна Муку Пана.

Вельмі ўражвала колькасць вернікаў, якія з крыжамі ў руках ішлі па вуліцах роднага горада, даючы гэтым сведчанне жывой веры. Ідучы ў натоўпе людзей, мяне агарнялі думкі пра тое, што гэта сам Хрыстос ішоў па горадзе і заклікаў праз гэтую падзею задумацца людзей, што проста стаялі збоку і назіралі. А такіх, проста мінакоў, было шмат.

glybokae_ryzhovy_szlach60

Крыжовы шлях у Глыбокім стаў важнай падзеяй не толькі для парафіянаў, але і для ўсіх жыхароў наогул, бо гэта малітва была ахвяравана ў іх інтэнцыі і ў інтэнцыі ўсяго горада.

Марына Брылёнак, тэкст
Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку