Конкурс ружанцаў прайшоў у наймалодшай парафіі Ліды

У парафіі св. Юзафа, рамесніка, і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе падсумаваннем усяго кастрычніка, калі католікі асаблівым чынам моляцца на ружанцы, стаў конкурс, у якім удзельнічалі самыя малодшыя парафіяне.

Маленькія вернікі зрабілі ружанцы ўласнаручна. Фантазія дзяцей не мае межаў, і яны падышлі да задання вельмі адказна. Ружанцы былі зроблены з цеста, цукерак, шышак, пенапласту.

Пасля супольнай ружанцовай малітвы журы на чале з пробашчам кс. Віталіем Сідоркам занялося падвядзеннем вынікаў конкурсу, што было няпростым.

Усе ўдзельнікі былі задаволены, што такім чынам маглі выявіць любоў да Найсвяцейшай Маці.

grodnensis.by

для друку для друку