Конкурс калядных ясляў прайшоў у іўеўскай парафіі

Традыцыйны дзіцячы конкурс калядных ясляў прайшоў у парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

На суд журы было прадстаўлена каля васьмідзесяці работ, выкананых у розных тэхніках і з выкарыстаннем шматлікіх матэрыялаў. Некаторыя яслі былі аздоблены электрычнай падсветкай, што надало ім яшчэ большай святочнасці і таямнічасці.

Усе удзельнікі конкурсу, а гэта амаль сто маленькіх парафіян з Іўя і некалькі дзяцей з парафіі Перамянення Пана з Юрацішак, атрымалі салодкія падарункі ад пробашча Іўеўскага касцёла Яна Гавецкага і зычлівых людзей.

Найлепшыя работы былі ўзнагароджаны дадатковымі падарункамі ад дабрачыннай арганізацыі “Карытас-Гродна”.

Свае творчыя работы большасць дзяцей падораць адзінокім старэйшым парафіянам на ўрачыстасць Божага Нараджэння.

Т. Болатава, тэкст;
С. Зянкевіч, фота

grodnensis.by

для друку для друку