Конкурс для дзетак: намалюй Нотр-Дам

Як паведамляе партал deon.pl, Арцыбіскуп Парыжа Мішэль Аўпетыт запрашае дзяцей з усяго свету прыняць удзел у конкурсе малюнкаў парыжскага катэдральнага сабора Нотр-Дам.

Лепшыя творы будуць надрукаваны на вокладцы лясоў, размешчаных вакол храма, які рамантуецца.

Конкурс, падрыхтаваны Арцыбіскупам Парыжа для дзяцей з усіх краін свету, будзе доўжыцца да 1 сакавіка. Да гэтага часу дзеці могуць дасылаць малюнкі сабора, «якім яны яго ведаюць і якім уяўляюць». Лепшыя з прадстаўленых прац будуць надрукаваны на вокладцы лясоў, а таксама ў спецыяльнай публікацыі, падрыхтаванай да гадавіны трагічнага пажару парыжскага храма.

«Вашая сённяшняя рэфлексія вельмі важная для нас, таму што ў будучыні вы будзеце тымі маладымі і дарослымі, якія прыйдуць у гэты адрамантаваны сабор, дзверы якога будуць для вас шырока адкрыты», — кажа ад імя мітрапаліта Парыжа генеральны вікарый сталічнай дыяцэзіі біскуп Бенуа дэ Сінэці.

Конкурсныя работы можна адправіць па адрасе:

Opération “Dessine-moi Notre-Dame”

10 rue du Cloître Notre-Dame

75004 Paris

Francja

Пераклад Вікторыі Колзун, паводле deon.pl

 

 

для друку для друку