Колькі павінны каштаваць свечкі ў храме? Падлічыў прадпрымальнік

Каталіцкі вернік з Мінска напісаў у сацсетцы аб сваім меркаванні наконт кошту свечак у храмах. Пост выклікаў цікаўнасць і пачаў актыўна абмяркоўвацца. Прыводзім допіс цалкам.

– Здаўна лічыцца, што культавым мэтам найлепшым чынам адпавядаюць свечкі з натуральнага пчалінага воску. Наўпрост гэтую думку падтрымлівае адпаведная малітва асвячэння пасхалу. Колькі ж можа каштаваць воскавая свечка, калі троху аддаліцца ад жарту пра маленькі свечкавы заводзік? – піша спадар Нязручны.

Проста зараз пчаляры прапануюць ачышчаны воск па 15 — 20 рублёў за кілаграм. Калі ёсць час, магчымасць і жаданне ездзіць, а да якасці няма звышпатрабавальнасці, можна знайсці па 10, месцамі нават па 9 рублёў.

Некаторы час я кіраваў невялікім вытворчым прадпрыемствам. У тыя часы (а гэта было зусім нядаўна) існавала заканадаўчае абмежаванне дадавання да цаны тавару болей за 30% ад сумы непасрэдных выдаткаў – кошту сыравіны, электрычнасці, арэнды памяшканняў і некаторых іншых. Паколькі ў маім досведзе хімічная вытворчасць, магу смела сцвярджаць, што ў параўнанні з сыравінай астатнія выдаткі маюць невялікую вагу. Таму накінуўшы 40% можна атрымаць кошты, дазваляючыя атрымліваць прыбытак. Нескладаныя разлікі арыентуюць на кошт двухсотграмовай (вялікай) свечкі каля 4 рублёў, а маленькай пяцідзесяціграмовай – каля 1 рубля.

Канешне, мастацкія вырабы, зробленыя рукамі майстра, могуць каштаваць значна даражэй (і тут няма ніякай спекуляцыі). Але навошта ў рэлігійным кульце свечкі – мастацкія творы?

Пра сумленныя кошты на свечкіЗдаўна лічыцца, што культавым мэтам найлепшым чынам адпавядаюць свечкі з натуральнага…

Опубликовано Спадар Нязручны Вторник, 18 июня 2019 г.

Паводле Katolik.life

для друку для друку